Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года (змяненні і папраўкі ўносіліся ў 1996 і 2004 гг.), з’яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы, вызначае статус асобы, у ёй адлюстраваны прававыя прынцыпы, замацаваныя ў найважнейшых міжнародных дакументах. Яна ўстанавіла адказнасць дзяржавы за стварэнне ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы.