Шчыра спачуваем

10 сакавіка на 66-годзе пайшоў з жыцця Віктар Уладзіміравіч Таранеўскі – выдатны літаратуразнавец-медыявіст, перакладчык з польскай мовы і даследчык шляхецкіх мемуараў Беларусі XVII стагоддзя, “Віцебскага летапісу” і “Магілёўскай хронікі”, а таксама “Лістоў да Юліі” Яна Баршчэўскага. Легендарны педагог, які больш за трыццаць гадоў выкладаў у ВДУ імя П.М. Машэрава. Вельмі інтэлігентны, шляхетны, прынцыповы, справядлівы, ветлівы, душою адданы сваёй справе і Бацькаўшчыне чалавек.

Калектыў гістарычнага факультэта, усе гісторыкі, якім пашчасціла вучыцца ў Віктара Уладзіміравіча і працаваць побач з ім, выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім. Вечная памяць!