Заснаванне Беларуска-германскай гістарычнай камісіі

З 30-га студзеня па 1-га лютага 2020 адбылося ўстаноўчае паседжанне Беларуска-германскай гістарычнай камісіі. У складзе Камісіі 16 гісторыкаў з Беларусі і Германіі, у тым ліку і дэкан гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар гістарычных навук, прафэсар В.А. Космач. Арганізатарамі Камісіі з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Нямецкае таварыства па вывучэнні Ўсходняй Еўропы.

Камісія бала створана па ініцыятыве Федэральнага Прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка. Дзейнасць камісіі фінансуецца са сродкаў Міністэрства замежных спраў Германіі.

Дзейнасць Беларуска-германскай гістарычнай камісіі накіравана на паляпшэнне сумеснага даследаванняга беларуская і нямецкай гісторыі, яе транснацыянальнага кантэксту і гістарычных узаемадачыненняў паміж Германіяй і Беларуссю. Пры гэтым Камісія разглядае сябе як генератар ініцыяіыў і ставіць сваёй мэтай прыцягненне да гэтай працы суб’ектаў акадэмічнай, пазаакадэмічнай і грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Германіі, а таксама з іншых дзяржаў. Плануецца правядзенне канферэнцый, летніх школ і конкурса стыпендый для вучоных.

У рамках устаноўчага пасяджэння адбыліся таксама экскурсія па Нямецкім гістарычным музеі і ўрачыстае частаванне с удзелам Сяргея Андрушкевіча, другога сакратара Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі, Міхаэля Зіберта, упаўнаважнага МЗС Германіі па Усходняй Еўропе, Каўказу і Цэнтральнай Азіі, Дзяніса Сідарэнкі, пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Манфрэда Хутэрэра, пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, Віта Чэчэрэ, упаўнаважнага па знешняй палітыцы ў галіне навукі, адукацыі і даследаванняў, Торстэна Штольцэнберга, смецыяліста МЗС Германіі па вышэйшых навучальных установах, навуцы і даследаваннях.

   

Фота Nora Erdmann