Нашчадкі Альгерда: асобы і лёсы

Альгерд быў не толькі выдатным палітыкам, але і бацькам каля двух дзясяткаў дзяцей. Якім чынам склаліся лёсы іх і іх нашчадкаў? Як сталася, што доля крыві былога віцебскага князя цячэ ў жылах прадстаўнікоў фактычна ўсіх еўрапейскіх правячых дынастый? Пра гэта і шмат што яшчэ – аповед кандыдатаў гістарычных навук, дацэнтаў Дзяніса Юрчака і Анатоля Дулава на занятках тэлекурсаў па гісторыі роднага горада.