Прапануем атрымаць дыплом магістра гістарычных навук!

Шаноўныя сябры! Прапануем атрымаць дыплом магістра гістарычных навук!
Гістарычны факультэт запрашае да паступлення на другую ступень вышэйшай адукацыі (у магістратуру) па спецыяльнасці «ГІСТОРЫЯ». Наяўнасць гістарычнай адукацыі НЕ АБАВЯЗКОВАЯ! Для ўсіх адзіны ўступны іспыт – па айчыннай гісторыі!

Навучанне ажыццяўляецца па дзённай і завочнай формах на бюджэтнай і платнай асновах.Па завяршэнні выдаецца дыплом магістра з прысваеннем акадэмічнай ступені магістра гістарычных навук.

Падача дакументаў і ўступны іспыт: чэрвень – ліпень 2020 года.

Для фарміравання заявак просім тэрмінова звязацца з Анатолем Мікалаевічам Дулавым па тэл. +37529 668 58 07