Пазнаёміліся з таймераграфіяй

11 снежня ў клубе “Краязнавец” адбылася сустрэча з віцебскім фотамастаком, аўтарам унікальных фотапраекцый у жанры таймераграфіі Віктарам Барысенкавым (https://vk.com/id139495749). Студэнты-гісторыкі і будучыя менеджары па турызме змаглі пазнаёміцца з творчай лабараторыяй майстра, паглядзець створаныя ім відэаролікі, даведацца пра страчаныя архітэктурныя каштоўнасці Віцебска, убачыць у каляровым варыянце выявы нашага горада XIX – пачатку ХХ стагоддзя, а таксама кадры кінахронікі часоў нямецкай акупацыі.