Як адшукаць інфармацыю аб продках

26 верасня на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна адбылося адкрыццё 4-га сезона бясплатных курсаў па гісторыі Віцебска (https://vk.com/histvitebsk), адным з арганізатараў якіх выступае кафедра гісторыі Беларусі. Да слухачоў, якіх прыйшло каля 70 чалавек, з прывітальнымі словамі звярнуліся загадчык кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анатоль Дулаў і галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак. Паколькі тэмай першых заняткаў арганізатары абралі пытанні, звязаныя са складаннем радаводу і выяўленнем інфармацыі пра продкаў, Дзяніс Валер’евіч нават прачытаў уласны верш “Ты не адзін…” (https://www.youtube.com/watch?time_continue=37&v=4vSxdhtu2R0)

Лектарамі выступілі галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, кандыдат гістарычных навук Канстанцін Карпекін, дырэктар Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова Ірына Шышкова і галоўны захавальнік фондаў установы Дзяніс Якаўлеў. Слухачы даведаліся, якім чынам весці пошук звестак аб сваіх продках у архівах, а таксама ў электронных базах дадзеных пра людзей, якія ваявалі і загінулі падчас Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Падрабязней гл.: https://vkurier.by/184808

https://vkurier.by/185395