Сустрэча з Мікалаем Піваварам

У клубе “Краязнавец” на гістарычным факультэце прайшла чарговая сустрэча. Госцем на гэты раз стаў вядомы даследчык Віцебшчыны, настаўнік Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Півавар. Мікалай Васільевіч займальна распавёў студэнтам пра найбольш цікавыя і атракцыйныя, на яго думку, музеі Віцебска і наваколляў, а таксама падзяліўся вопытам краязнаўчай працы.