Курсы па гісторыі Віцебска пачынаюць 4-ы сезон

Кафедра гісторыі Беларусі шчыра запрашае! 26 верасня ў 18 гадзін ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна (вул. Леніна, 8а) адкрываем чацвёрты сезон бясплатных курсаў па гісторыі роднага горада. Тэма першых заняткаў важная для кожнага чалавека, які цікавіцца ўласнымі каранямі, гісторыяй сваёй сям’і і лёсамі продкаў. Хочаце даведацца, як скласці радавод? Прыходзьце! Будзе цікава!

P.S. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і тэлеперадач размешчаны на сайце бібліятэкі (http://vlib.by/index.php/by/vitsebsk-realnaya-i-papulyarnaya-gistoryya-2016), а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы (https://vk.com/histvitebsk).