Віншуем!

Шчыра віншуем выпускніка гістарычнага факультэта і аспірантуры пры кафедры гісторыі Беларусі, старшага выкладчыка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксандра Аляксандравіча Субоціна з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі “Сацыяльныя аспекты стаханаўскага руху ў БССР (1935–1941 гг.)”, падрыхтаванай пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара В.А. Космача. Зычым плёну ў навуковай дзейнасці і новых прафесійных вышынь!

Гл. па тэме: https://www.youtube.com/watch?v=pDGw6aq9eEI