Папулярызуем спадчыну

Студэнты-валанцёры спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)” распачалі працу ў часовым турысцка-інфармацыйным цэнтры, арганізаваным на перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў на чыгуначнай станцыі “Віцебск” Упраўленнем спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама і Беларускай чыгункай. Валанцёры будуць інфармаваць гасцей і жыхароў горада пра  турысцкія цікавосткі Віцебшчыны і Беларусі з 21 па 30 чэрвеня. А потым працягнуць працу ў трох турысцка-інфармацыйных цэнтрах падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

У дні святкавання 1045-годдзя Віцебска і 75- годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 28 і 29 чэрвеня студэнты ў межах акцыі “Віцебск турыстычны” правядуць бясплатныя экскурсіі для ўсіх ахвотных.