Пра скарбы заклятыя і добрыя

На занятках тэлекурсаў па гісторыі роднага горада дацэнты Дзяніс Юрчак і Анатоль Дулаў распавядаюць пра спецыфіку археалагічных даследаванняў, скарбы заклятыя і добрыя, пра найбольш значныя і цікавыя скарбы, знойдзеныя на Віцебшчыне, у тым ліку буйнейшы – Каз’янкаўскі скарб куфічных дырхамаў (усяго даследчыкам вядома каля 7700 сярэбраных манет агульнай вагой звыш 20 кг). У перадачы можна даведацца пра шкоду, якую т.зв. “чорныя капальнікі” наносяць навуцы, а таксама пра меры, якія дзяржава прымае для аховы археалагічнай спадчыны.

 

Для цікаўных

Манеты з Каз’янкаўскага скарбу ў зборах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка: http://polotsk.museum.by/files/ViewerDirham/ViewerDirham_BEL.html