Як святкавалі тысячагоддзе Віцебска?

На тэлекурсах па гісторыі роднага горада дацэнты М.В. Півавар і А.М. Дулаў распавялі пра тое, якім чынам рыхтавалася і святкавалася тысячагоддзе Віцебска ў 1974 годзе. Вы даведаецеся, хто прапанаваў ідэю святкавання і хто выступіў супраць, як змяніўся выгляд горада, што падаравалі Віцебску Уладзімір Караткевіч, Лідзія Обухава і Марк Фрадкін, а таксама пра тое, якія задумы так і не былі рэалізаваныя.