“Падарожжа ў краіну крывічоў”

28 сакавіка ў 18 гадзін кафедра гісторыі Беларусі сардэчна запрашае ў Віцебскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна на заняткі бясплатных курсаў па гісторыі роднага горада. Вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Плавінскі (Мінск) на падставе вынікаў уласных даследаванняў раскажа ўсё ці амаль усё пра крывічоў, на месцы паселішча якіх узнік горад Віцебск.