Аматарам віцебскіх старажытнасцяў

14 сакавіка а 17 гадзіне кафедра гісторыі Беларусі сардэчна запрашае ў Віцебскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна на заняткі бясплатных курсаў па гісторыі роднага горада. Вядомы беларускі археолаг, даследчык Верхняга замка Віцебска кандыдат гістарычных навук Леанід Калядзінскі (Мінск) на падставе артэфактаў распавядзе пра тое, як жылі і якім бачылі свет нашы продкі.