Гісторыкі пра вытокі ВДУ

На чарговых занятках тэлекурсаў “Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада” А.М. Дулаў і Дз.В. Юрчак распавялі пра стварэнне і дзейнасць у Віцебску першага на тэрыторыі Беларусі настаўніцкага інстытута, пераўтварэнне яго ў педагагічны інстытут ў 1918 г., лёс ВДПІ да Вялікай Айчыннай вайны. Навукоўцы звярнулі ўвагу на пачаткі вышэйшай гістарычнай адукацыі ў Віцебску.