Лёсы архітэктурнай спадчыны

13 снежня а 18.00 кафедра гісторыі Беларусі сардэчна запрашае ў Віцебскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна на заняткі бясплатных курсаў па гісторыі роднага горада, прысвечаныя праблемам захавання архітэктурнай спадчыны Віцебска. Лектары – архітэктары А.Д. Міхайлюкоў і Г.С. Арлоўскі.