Кафедра истории Беларуси


Кафедра гісторыі Беларусі ў сваім сённяшнім выглядзе існуе з 1998 г., яе вытокі непарыўна звязаны са станаўленнем гістарычнай навукі і адукацыі ў Віцебску.

Сістэматычныя даследаванні гісторыі Беларусі і ў першую чаргу гісторыі краю пачаліся з заснаваннем Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта і Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (1863–1902). Безумоўна, выкладанне мясцовай гісторыі не ўваходзіла ў вучэбныя планы Віцебскага настаўніцкага інстытута, аднак яго выкладчыкі, у прыватнасці, першы дырэктар К.І. Ціхаміраў і выкладчык рускай і царкоўнаславянскай моў М.І. Зорын займаліся гісторыка-краязнаўчымі даследаваннямі. Акрамя таго, К.І. Ціхаміраў узначальваў з 1912 па 1919 г. Віцебскую вучоную архіўную камісію. Па ініцыятыве камісіі ў 1911 г. у Віцебску ў будынку настаўніцкага інстытута пачало працу аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута, разлічанае на асоб з вышэйшай адукацыяй. У 1913 г. А.П. Сапуноў пачаў выкладаць у гэтай установе курс “Древности Северо-Западного края”. Гэта быў ці не першы прыклад выкладання айчыннай гісторыі ў навучальных установах Беларусі. На пачатку 1920-х гг. А.П. Сапуноў чытаў адпаведны курс у Віцебскім педагагічным інстытуце, створаным на базе настаўніцкага.

Паколькі з сярэдзіны 1950-х да пачатку 1990-х гг. ў ВДПІ імя С.М. Кірава не вялася падрыхтоўка гісторыкаў, адзінай гістарычнай кафедрай была кафедра гісторыі КПСС і палітэканоміі. Гісторыя КПСС вывучалася ў якасці абавязковай дысцыпліны на ўсіх факультэтах. Выкладчыкі кафедры даследавалі, у асноўным, праблемы мясцовай гісторыі. Так, рэвалюцыйныя падзеі на Віцебшчыне вывучаліся М.М. Барэнфельдам і В.С. Савіцкай, дзейнасць віцебскага падполля – Н.І. Дарафеенка. Супрацоўнікі кафедры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы абагульняльных і энцыклапедычных выданняў, прысвечаных Віцебску.

З 1990 г. на філалагічным факультэце ВДПІ імя С.М. Кірава была распачата падрыхтоўка студэнтаў па спецыльнасці “руская мова і літаратура і гісторыя”. На супрацоўнікаў кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі было ўскладзена чытанне профільных гістарычных курсаў. З 1991 г. кафедра стала называцца кафедрай гісторыі і эканамічнай тэорыі. Замест гісторыі КПСС на ўсіх факультэтах вну было ўведзена выкладанне курса гісторыі Беларусі.

У выніку рэарганізацыі кафедры гісторыі і эканамічнай тэорыі ў 1993 г. былі ўтвораны кафедра эканамічнай тэорыі і кафедра гісторыі і культуры Беларусі. Кафедра працавала ў складзе факультэта беларускай філалогіі і гісторыі, на якім вялася падрыхтоўка па спецыяльнасці “беларуская мова і літаратура і гісторыя”. У 1995 г. кафедра была рэарганізавана ў кафедру ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Загадчыкам яе стаў кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.У. Акуневіч (да 2012 г.). У 1998 г. выкладчыкі сусветнай гісторыі перайшлі працаваць на створаную кафедру ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры.

Сёння кафедра гісторыі Беларусі забяспечвае выкладанне дысцыплін па спецыяльнасцях гістарычнага факультэта, а таксама інтэграванага модуля “Гісторыя” і спецмодуляў для студэнтаў усіх факультэтаў універсітэта.

Выкладчыкі кафедры праводзяць археалагічныя даследаванні, даследуюць грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Віцебшчыны, нацыянальныя, канфесійныя і гендарныя праблемы. У ХХІ ст. пабычылі свет манаграфіі Т.С. Бубенька, І.У. Мандрыка, М.В. Півавара, Дз.В. Юрчака і інш. Штогод выкладчыкі кафедры друкуюцца ў вядучых навуковых выданнях, удзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях у Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы.

Ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў на ІІ ступені вышэйшай адукацыі (магістратура). Пры кафедры працуе аспірантура па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя. Шэраг яе выпускнікоў паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі і працуюць у ВДУ імя П.М. Машэрава, іншых вну.

Значная ўвага надаецца навукова-даследчай рабоце студэнтаў. Пры кафедры працуе студэнцкі навуковы гурток і клуб “Краязнавец”. Лепшыя студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў удзельнічаюць у Рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ, атрымліваюць дыпломы і становяцца лаўрэатамі, публікуюць вынікі сваёй даследчай работы ў навуковых зборніках.

Выхаваўчая работа кафедры праводзіцца ў акадэмічных групах куратарамі з ліку выкладчыкаў. Улічваючы спецыфіку гістарычнага факультэта, кафедра шмат робіць для таго, каб студэнты пазнаёміліся з гісторыяй і культурай Беларусі, яе найбольш адметнымі помнікамі.

 

Преподаватели:

 

Дулов Анатолий Николаевич

(Зав. Кафедрой, кандидат исторических наук, доцент)

 Информация о преподавателе

Мандрик Иван Владимирович

(Доктор исторических наук, профессор)

 Информация о преподавателе

 Бубенько Татьяна Станиславовна

(Доцент, кандидат исторических наук)

 Информация о преподавателе

Пархимович Николай Николаевич

(Доцент, кандидат исторических наук)

 Информация о преподавателе

 Пивовар Николай Васильевич

(Доцент, кандидат исторических наук)

Информация о преподавателе

 Юрчак Деннис Валерьевич

(Доцент, кандидат исторических наук)

 Информация о преподавателе

 Тогулева Елена Дмитриевна

(Доцент, кандидат исторических наук)

Информация о преподавателе

Тимофеев Ростислав Владимирович

(Доцент, кандидат исторически наук)

 Информация о преподавателе

Любченко Ольга Анатольевна

(старший преподаватель)

 Информация о преподавателе

Плытник Екатерина Геннадьевна

(Старший преподаватель)

 Информация о преподавателе

 Василицын Андрей Геннадьевич

(Старший преподаватель)

 Информация о преподавателе